19-гадовы Канстанцін Сіротка, які ў снежні выйграў уседарожнік у рэкламнай гульні «Еўраопта» знаходзячыся ў СІЗА па падазрэнні ва ўгоне аўтамабіля, усё ж такі змог атрымаць узнагароду, паведамляе БелТА.
Утрыманне ў СІЗА напрыканцы снежня было замененае яму на падпіску аб нявыездзе, і хлопец здолеў сабраць і падаць арганізатарам латарэі ўсе неабходныя дакументы. Прадстаўнікі «Еўраопта» уручылі яму ключы ад аўтамабіля «Hyundai Cretа».
«У будучыні хачу адкрыць свой бізнэс, а цяпер — здаць на правы», — сказаў пераможца латарэі.





