23-гадовая беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (№88 сусветнага рэйтынгу) прайграла ў фінале турніру ў аўстралійскім Брысбэне.

Аляксандра Сасновіч. Архіўны здымак. Фота Сяргея Зініна.

Аляксандра Сасновіч. Архіўны здымак. Фота Сяргея Зініна.

Пераможцай спаборніцтваў стала ўкраінка Эліна Світоліна (№6). Матч скончыўся з лікам 6:2, 6:1 на яе карысць.

Тым не менш, выхад у фінал дазволіць Сасновіч узняцца на максімальную пазіцыю ў сусветным рэйтынгу за кар'еру. Апроч таго, прызавыя за яе выступ у Брысбэне перавысяць $100 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0