«Наша Ніва» публікуе абноўлены рэйтынг папулярнасці беларускіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў за снежань 2017 года.

Гэты спіс базуецца на адкрытых дадзеных партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, за снежань «Наша Ніва» мела 6 280 500 праглядаў.

Іншыя больш дакладныя лічыльнікі, напрыклад, Google Analytics, даюць для «Нашай Нівы» сувымерныя лічбы. Розніца ў статыстыцы, атрыманай ад Analytics і Similarweb.com, у снежні склала каля 1,5%.

Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца.

У спіс уключаныя толькі сайты, рэдакцыі якіх месцяцца ў Беларусі.

Колькасць праглядаў старонак паводле дадзеных SimilarWeb за снежань 2017 года, мільёнаў

  1. Навінныя падраздзелы Tut.by (навіны, фінансы, аўто, спорт, ледзі, 42, нерухомасць)— 88,7562 (агулам партал — 150,192)
  2. Навінныя падраздзелы Onliner.by (людзі, нерухомасць, аўто, тэхналогіі) — 38,537 (агулам партал — 172,785)
  3. NN.by / Наша Ніва — 6,281
  4. Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі — 6,035
  5. Pressball.by (без уліку форума) — 5,789
  6. БелТА — 4,603
  7. S13.ru (Гродна) — 4,503
  8. Белорусскій партізан — 4,058
  9. By.tribuna.com — 3,706
  10. Сільные Новості (Гомель) — 3,298
  11. Спутнік Беларусь — 3,096
  12. Советская Белоруссія — 2,995
  13. Udf.by — 2,875
  14. Салідарнасць / Gazetaby.com — 2,785
  15. Віртуальны Брест — 2,739
  16. Naviny.by — 2,492
  17. Citydog.by — 2,396
  18. Белсат — 1,81
  19. Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія — 1,8048
  20. Інтэкс-Прэс (Баранавічы) — 1,41
  21. Сталічнае тэлебачанне — 1,113
  22. Радыё Свабода — 1,107
  23. АНТ — 1,023
  24. Куку.org — 0,934
  25. Еўрарадыё — 0,766

Удакладненне. У ранейшай версіі гэтага артыкула ў навінных падраздзелаў Tut.by была ўказаная замалая лічба праглядаў, бо не былі улічаны раздзел «Нерухомасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0