Вядомы беларускі аўкцыённы сайт ay.by прапануе шырокі выбар прадукцыі, звязаны з так званымі «ДНР» і «ЛНР», якія не былі прызнаныя афіцыйна нашай краінай. Прычым прадаюць гэта як жыхары Расіі, гэтак і беларусы.

Напрыклад, за зорку «Героя ДНР» просяць 34 рублі. Прычым гандляр пазначае, што «магчымы торг». Асабліва адзначаецца, што да зоркі ў камплекце ідзе чысты дакумент, у які можна ўпісаць любое імя.

Ордэн за «Вайсковую доблесць ДНР» набыць можна яшчэ танней — усяго за 25 рублёў. Да яго таксама ідзе чысты дакумент. Столькі ж каштуюць медалі «Баявое брацтва Крыма» і «Слава героям Данбаса» (дастаўляюць з Баранавіч). Значок «Дабраволец Данбаса» ацэньваецца ў 20 рублёў.

Нехта Валера С. з Маладзечна за 38 рублёў спрабуе прадаць сцяг «ДНР». А талончыкі да грамадскага транспарта «ДНР» для калекцыянераў абыдуцца ўсяго ў 1,5 рубля. А вось за выпуск «Газеты Наваросіі» за жнівень 2014 просяць ад 9 рублёў.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?