Лагатып новае АС Fuchsia
Як піша The Verge, не зусім зразумела, навошта кампанія пачала распрацоўку новай АС. Некаторыя выказваюць думку, што яна можа стаць альтэрнатывай Android або нават яе больш дасканалай заменай.
Магчыма, Fuchsia зрабілі пераемнікам закрытага праекта Andromeda — ноўтбука, у якім мусілі злучыцца аперацыйныя сістэмы Chrome і Android. Яго так і не рэалізавалі, а замест гэтага Google абвясціла, што дадаткі Android будуць даступныя для хромбукаў — нэтбукаў на Chrome OS.
Інтэрфейс Chrome OS
Аб новай аперацыйнай сістэме стала вядома ў жніўні 2016 года. Google па-ранейшаму не раскрывае дэталі аперацыйнай сістэмы, але вырашыла зрабіць Fuchsia адкрытай для іншых распрацоўшчыкаў.