Samsung анансавала «нашыйнік» — дынамік, які мацуецца да шыі і які чуе толькі карыстальнік
Напярэдадні выставы спажывецкае электронікі CES, якая штогод праходзіць у Лас-Вегасе ў пачатку студзеня, паўднёвакарэйская кампанія «Самсунг» прадставіла новую распрацоўку свайго стартап-інкубатара C-Lab — лінейку дынамікаў S-Ray.
Сярод прадэманстраваных прыладаў адметныя «нашыйнікі». Гэтыя дынамікі вешаюцца на шыю па аналогіі з навушнікамі, якія чапляюцца да вушэй.
У «Самсунгу» абяцаюць, што гук дынамікаў не будзе раздражняць людзей навокал, і іх будзе чуць толькі карыстальнік.
Такая тэхналогія дазволіць слухаць музыку і пры гэтым не губляць сувязі з навакольным асяроддзем, у тым ліку чуць сігналы аўтамабіляў пры пераходзе праз дарогу.
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ