З 2018 года мінімальная стаўка брута-заробку работніка культуры павышаецца да 1150 еўра ў месяц, паведамляе Delfi.

Гэта павышэнне заробку платы тычыцца работнікаў культуры, якія атрымліваюць зарплату з дзяржаўнага бюджэту. Да іх адносяцца работнікі дзяржаўных устаноў, публічна-прававых інстытутаў, мэтавых устаноў і павятовых бібліятэк. Гэта работнікі культуры з вышэйшай адукацыяй, вышэйшай прафесійнай кваліфікацыяй або работнікі з прыроўненымі да вышэйшай адукацыі спецыфічнымі прафесійнымі ведамі.

«За тры гады мы змаглі падняць мінімальны заробак на 419 еўра», - сказаў сёння міністр культуры Эстоніі Індрэк Саар.

Што да Беларусі, то сярэдні заробак работнікаў музеяў, бібліятэк і архіваў і іншых занятых у сферы культуры склаў 471,4 рубля (каля 200 еўра).

Сярэдні заробак у Эстоніі — 1 242 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0