1 студзеня ў Баранавічах у адной з кватэр пяціпавярхоўкі на вуліцы Леніна адбыўся выбух, паведамілі tut.by відавочцы.
У абласным упраўленні МНС растлумачылі,што ў кватэры адбылася ўспышка газапаветранай сумесі.
Здарэнне адбылося днём 1 студзеня ў кватэры на чацвёртым паверсе пяціпавярховага дома. Па якой прычыне адбылася ўспышка газапаветранай сумесі невядома. Пацярпела гаспадыня кватэры, 92-гадовая жанчына. Яна з апёкамі дастаўлена ў бальніцу, яе стан ацэньваецца як здавальняючы.
У выніку здарэння бачных пашкоджанняў канструкцый дома няма, у пакоі выбіта шкло, паведаміў афіцыйны прадстаўнік МНС па рэгіёне Сяргей Машноў.





