Кіраўнік дзяржавы павіншаваў народнага мастака Беларусі Віктара Грамыку з 95-годдзем. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Віктар Грамыка ўнёс значны асабісты ўклад у захаванне і развіццё традыцый нацыянальнага выяўленчага мастацтва. «Дзякуючы вашаму яркаму таленту нарадзіліся выдатныя творы, якія заваявалі прызнанне ў Беларусі і за яе межамі. Слоў шчырай падзякі заслугоўвае ваша педагагічная дзейнасць, праца па выхаванні адоранай моладзі», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Віктар Грамыка будзе і далей узбагачаць скарбніцу айчыннай культуры, і пажадаў яму моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, поспехаў, бадзёрасці і натхнення.





