Дзевяць чалавек загінулі ў выніку сутыкненняў пратэстоўцаў з праваахоўнымі органамі ў Іране. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на іранскі дзяржаўны тэлеканал.

Шэсць пратэстоўцаў загінулі падчас нападу на аддзел паліцыі ў Кахдарыджане. Паводле інфармацыі тэлеканала, яны спрабавалі скрасці зброю ў паліцыянтаў.

У Хамейнішэхры былі забітыя 11-гадовы хлопчык і 20-гадовы мужчына, а ў Наджафабадзе загінуў службовец Корпуса вартавых рэвалюцыі. Усе трое былі забітыя з паляўнічых стрэльбаў, якія часта выкарыстоўваюць у іранскіх вёсках.

Раней паведамлялася пра гібель 12 чалавек падчас масавых пратэстаў у Іране. Дзесяць чалавек з іх сталі ахвярамі сутыкненняў у ноч на 1 студзеня. Яшчэ двое загінулі ў іранскім горадзе Даруд 30 снежня.

Масавыя акцыі пратэсту ў Іране пачаліся 28 снежня ў горадзе Мешхед. Пазней яны пашырыліся і на іншыя гарады, у тым ліку і Тэгеран. Удзельнікі акцый пратэстуюць супраць эканамічных праблем - росту цэнаў і высокага ўзроўню беспрацоўя, а таксама супраць дзейнага кіраўніцтва Ірана на чале з Алі Хаменеі. Сотні ўдзельнікаў пратэстаў былі арыштаваныя.

Улады Ірана часова абмежавалі доступ да Instagram і Telegram.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0