Пратэсты ў Іране разрастаюцца. З розных гарадоў краіны прыходзяць звесткі пра спаленыя ўчасткі паліцыі і сутычкі.
Прынамсі 13 дэманстрантаў загінулі. Дзяржаўнае тэлебачанне паведаміла пра гібель аднаго паліцыянта.
У сталіцы краіны захоўваецца адносны спакой. Большасць выступаў адбываецца ў правінцыйных гарадах. Галоўным лозунгам пратэстаў стала «Марг дыктатар» — «Смерць дыктатару».
Вось відэа персідскай службы тэлеканала Бі-Бі-Сі:





