Чатыры чалавекі выратаваныя падчас пажару ў кватэры шматпавярхоўкі ў Гродне, паведамілі БелТА ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.
Паведамленне пра пажар у кватэры на першым паверсе пяціпавярхоўкі на вул. Гогаля паступіла выратавальнікам 1 студзеня ў 23.26. «Работнікі МНС, якія прыбылі на месца, выратавалі 4 чалавек, сярод іх гаспадыню кватэры. Выратаваныя з дыягназам «атручанне прадуктамі гарэння і алкагольная інтаксікацыя» былі шпіталізаваныя. Прычына пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў», - праінфармавалі ва ўпраўленні.





