Фота Ірыны Арахоўскай
Мінімальны месячны заробак з 1 студзеня павялічваецца ў Літве на 20 еўра да 400 еўра, піша Delfi.
У Мінпрацы Літвы сцвярджаюць, што мінімальны заробак у краіне атрымліваюць каля 264 тыс. работнікаў. У новым Працоўным кодэксе прадугледжваецца, што мінімальны заробак можа выплачвацца толькі за некваліфікаваную працу. Прафсаюзы выказалі жаданне ўстанавіць мінімальную зарплату да 500 еўра да 2020 года.
У Беларусі з 1 студзеня мінімальная зарплата павялічана да 305 рублёў (зараз гэта 130 еўра), а сярэдні заробак за лістапад склаў 837 рублёў (сёння гэта 355 еўра).





