Каля трох гадзін ночы ў Паставах аўтамабіль Volvo спрабаваў прарвацца на цэнтральную плошчу, дзе праходзіла святкаванне Новага года.

За рулём Volvo быў п'яны 27-гадовы кіроўца. Ён збіў часовы дарожны знак «Уезд забаронены» і паехаў далей. Дарогу на плошчу яму загарадзіў аўтамабіль МАЗ, выстаўлены ў якасці бар'ера.

Кіроўца Volvo не пацярпеў. А яго жонка, якая ехала ў якасці пасажыра, шпіталізаваная з траўмамі, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?