Reuters.com
У навагоднім звароце да нацыі лідар КНДР Кім Чэн Ын заявіў, што ядзерная кнопка пастаянна знаходзіцца на яго стале, дзякуючы чаму ЗША не змогуць пачаць вайну з Паўночнай Карэяй, паведамляе Bloomberg са спасылкай на дзяржаўнае тэлебачанне КНДР.
«Ядзерная кнопка ляжыць на маім працоўным стале», - заявіў Кім Чэн Ын. Паводле яго слоў, «уся тэрыторыя ЗША апынецца ў зоне паражэння», калі Пхеньян вырашыць нанесці ядзерны ўдар.
«Мы завяршылі стварэнне нацыянальных ядзерных сіл нашай краіны», — сказаў ён.
У той жа час паўночнакарэйскі лідар, як перадае Yonhap, заявіў, што яго краіна гатовая адправіць сваю дэлегацыю на Алімпійскія гульні ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане. Па словах Кім Чэн Ына, гэта будзе добрай магчымасцю для яго краіны.





