З Расіі ідуць пастаўкі нафты або нафтапрадуктаў у Паўночную Карэю насуперак санкцыям ААН, сцвярджае Reuters са спасылкай на крыніцы ў еўрапейскай службе бяспекі. Інфармацыя пра пастаўкі ў кастрычніку і лістападзе паказвае на тое, што ў працэс кантрабанды з Расіі ў КНДР нібыта былі ўключаныя расійскія караблі.

Пасёлак Славянка ў Прыморскім краі, ТАСС

Пасёлак Славянка ў Прыморскім краі, ТАСС

«Расійскія караблі рабілі перапраўку нафтапрадуктаў на паўночнакарэйскія караблі ў некалькі выпадках у гэтым годзе», — сказала крыніца агенцтва ў службе бяспекі. Другая крыніца Reuters паведаміла, што няма доказаў таго, што расійскія ўлады ўцягнутыя ў гэтыя пастаўкі, хоць факт перапраўкі паліва з карабля на карабель яна пацвердзіла.

«Няма доказаў, што яны падтрымліваюцца расійскай дзяржавай, але гэтыя расійскія караблі даюць дарогу жыцця паўночнакарэйцам», — сказала другая еўрапейская крыніца Reuters.

Крыніцы згадвалі звесткі марской разведкі і спадарожнікавыя здымкі расійскіх караблёў, якія працуюць у Ціхім акіяне. МЗС Расіі і Мытная служба адмовіліся ад каментароў.

Reuters не ўдалося знайсці незалежнае пацвярджэнне таго, што такія пастаўкі былі, невядома таксама колькі паліва магло быць прададзена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?