Фота Сяргея Кісялёва, АГН «Масква».

Фота Сяргея Кісялёва, АГН «Масква».

Пра гэта паведамляе СКР.

«Са слоў кіроўцы, аўтобус, які стаяў на прыпынку, раптам пачаў самастойна рухацца. Пры гэтым, нягледзячы на спробы спыніць яго, тармазная сістэма не працавала і аўтобус працягнуў рух», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

У выніку здарэння, паводле звестак дэпартамента аховы здароўя Масквы, загінулі чатыры чалавекі, па дадзеных МУС — пяць чалавек. Больш за дзесяць атрымалі раненні. 

Пасля аварыі з аўтобусам была ўзбуджаная крымінальная справа.

Відавочца здарэння Людміла Іванцова распавяла РБК, што пераходзіла Кутузаўскі праспект, калі пачула моцны грукат. «Людзі, якія беглі ў мой бок, крычалі, што ў пераход заехаў аўтобус», — сказала яна. Паводле яе слоў, аўтобус ужо дасталі, «у яго разбітыя шыбы з абодвух бакоў, знятая пярэдняя правая частка». «Асабліва сур'ёзных пашкоджанняў на першы погляд няма», — дадала яна.

Пра тое, што аўтобус стаяў на прыпынку з выключаным рухавіком, пасля чаго раптам пачаў рух, паведаміў тэлеканалу «Дождж» відавочца Аляксей Карасцялёў. Паводле яго слоў, кіроўца абяцаў ехаць праз 15 хвілін, аднак пачаў рух хутчэй.

«Я толькі сеў, хвілін пяць прайшло, ён ні з таго ні з сяго дае па газах. Выязджае на тратуар, ён мог у дрэвы паехаць, а ён адмыслова, мне так падалося, узяў і ў пераход падаўся», — прыводзіць яго словы выданне.

Пацярпелыя атрымаюць страхавыя выплаты ў межах $8,5 тысячы за шкоду здароўю і да $7 тысяч за страту маёмасці, паведамілі РБК на прадпрыемстве «Мастрансаўта», якому належыць аўтобус. Сваякам загінулых таксама прадугледжаны выплаты. «Памер пакуль не вызначаны», — дадалі ў кампаніі.

Раней РЕН ТБ без указання крыніцы інфармацыі паведаміў, што кіроўца падчас допыту распавёў, што «пераблытаў газ і тормаз», калі «хацеў перапаркавацца».

За рулём аўтобуса быў 58-гадовы Віктар Ціханаў. Па словах прадстаўніка кампаніі «Мастрансаўта», якой належаў аўтобус, перад выездам на маршрут ён прайшоў медагляд і быў дапушчаны да рэйса. «У яго стаж больш за 20 гадоў, расійскае грамадзянства, у «Мастрансаўта» ён працуе з 2000 года», — паведамілі ў кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?