Honor 9 Lite важыць 149 грамаў і мае памеры 151х71,9х7,6 міліметра. Шкляныя панэлі выгнутыя з абодвух бакоў корпуса. Сам IPS LCD-дысплей атрымаў дыяганаль 5,65 цалі, разрозненне 2160х1080 пікселяў і модныя зараз суадносіны бакоў 18:9 (такія ж суадносіны маюць iPhone X і Galaxy S8).
Смартфон мае аператыўную памяць памерам 3 або 4 ГБ, а ўбудаваную — 32 або 64 ГБ. Акумулятар — на 3000 мАг.
У Honor 9 Lite чатыры камеры — дзве ззаду і дзве спераду. Падвойныя аб'ектывы на 13 і 2 мегапікселі падтрымліваюць HDR, лічбавы зум, эфект размыцця фону, аўтаматычнае вызначэнне ўсмешкі і іншыя функцыі. Па суседстве з асноўнай камерай размясціўся сканер адбіткаў пальцаў.
Смартфон працуе на Android 8.0 і EMUI 8.0. Ёсць 3,5-міліметровы выхад для навушнікаў, Bluetooth 4.2 і USB Type C.
Продажы апаратаў стартуюць у Кітаі з 26 снежня па цане ад 185 даляраў.





