У ЛДПР прынялі канчатковае рашэнне аб вылучэнні старшыні партыі, кіраўніка фракцыі ў Дзярждуме Уладзіміра Жырыноўскага кандыдатам у прэзідэнты Расіі, піша РБК.

ТАСС

ТАСС

«Я гатовы шосты раз пайсці на выбары прэзідэнта. Вы разумееце, што ў Еўропе ніхто не ў стане балатавацца шэсць разоў? Гэта ж не дыскатэка, гэта не сустрэча Новага года. Трэба трэсці сваім інтэлектам, даказаць, што твае мазгі лепш за мільёны нашых грамадзян», — сказаў у ходзе выступлення на з'ездзе Жырыноўскі.

Жырыноўскі пяць разоў балатаваўся ў прэзідэнты Расіі — часцей за яго ў прэзідэнцкіх кампаніях удзелу не прымаў ніхто, у тым ліку лідар КПРФ Генадзь Зюганаў. Максімальны вынік Жырыноўскі паказаў на выбарах 2008 года, калі за яго прагаласавалі 9,35% расіянаў. Тады ён заняў трэцяе месца, саступіўшы Дзмітрыю Мядзведзеву (70,28%) і Зюганаву (17,72%).

Раней аб удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах у Расіі, якія пройдуць 18 сакавіка, заявілі Уладзімір Пуцін, Аляксей Навальны, Ксенія Сабчак, Рыгор Яўлінскі і Барыс Цітоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0