У спіс трапілі 153 краіны свету. Пазіцыя кожнае з іх у спісе вызначалася, зыходзячы з 15 асноўных крытэраў: інавацыі, падаткі, карупцыя, інфраструктура, памер рынка, палітычныя рызыкі, якасць жыцця, працоўная сіла, бюракратыя, абароненасць інвестараў.

Упершыню спіс узначаліла Вялікабрытанія. На думку рэдактараў выдання, брытанская сталіца ёсць адным з трох глабальных цэнтраў фінансавых паслуг у свеце.

Другое месца трэці год запар займае Новая Зеландыя: за апошнія чатыры гады яна ператварылася з аграрнай краіны ў прамыслова развіты, свабодны рынак, якія паказаў у гэтым годзе рост ВУП на 3,6%.

Сярод былых савецкіх краін вышэй за ўсіх у спісе размясціліся Эстонія (27), Літва (30) і Латвія (36). Расія ў рэйтынгу заняла 58-ы радок, знаходзячыся паміж Мексікай і Інданезіяй. Казахстан — 65, Украіна — 80, а Беларусь у рэйтынг не патрапіла ўвогуле.

Вось, якія краіны ўзначальваюць рэйтынг:

  1. Вялікабрытанія,
  2. Новая Зеландыя,
  3. Нідэрланды,
  4. Швецыя,
  5. Канада,
  6. Ганконг,
  7. Данія,
  8. Ірландыя,
  9. Сінгапур,
  10. Швейцарыя.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?