На таргах у Мінску курс амерыканскай валюты зніжаецца пятыя таргі запар. 20 снежня ён знізіўся на 0,0033 (-0,16%) да 2,0133 беларускага рубля.

Максімальны курс даляра ў гэтым годзе быў 2,0378 рубля (13 снежня), пасля чаго ён пачаў зніжацца (2,0277, 2,0257, 2,0213, 2,0166).

Еўра сёння вырас на 0,0030 да 2,3815 (максімальны курс — 2,4008 7 снежня).

Расійскі рубель зніжаецца на 0,0105 да 3,4285 за 100 расійскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0