Вядучым чарговага выпуска штотыднёвай інфармацыйнай праграмы «Контуры» на тэлеканале АНТ стаў Юрый Гроераў.

фота з фэйсбука Юрыя Гроерава.

фота з фэйсбука Юрыя Гроерава.

Папярэдняе месца працы гэтага журналіста, папулярнага ў 2000-я — Тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Саюзнай дзяржавы.

Гроераў стаў першым намеснікам старшыні ТРА-Саюз (цяпер «БелРос») у 2012 годзе. Гэта малазаўважны тэлеканал, якога няма ў большасці кабельных сетак Беларусі. Затое «БелРос» базуецца ў Маскве, а кіраўніцтва атрымлівае заробкі па расійскіх стаўках.

Фота sb.by

Фота sb.by

Яшчэ раней Гроераў працаваў намеснікам генеральнага дырэктара Агенцтва тэленавінаў Белтэлерадыёкампаніі. Ён быў вядучым прапагандысцкага нядзельнага выпуску «Панарамы», які называўся «У цэнтры ўвагі».

архіўнае фота.

архіўнае фота.

Адзначым, што апошнім часам складана адказаць на пытанне, хто з'яўляецца вядучым «Контураў». Ранейшы твар праграмы, расеец Ілья Коласаў рэдка з'яўляецца ў эфіры.

На мінулым тыдні, напрыклад, «Контуры» вёў Дзмітрый Бачкоў, яшчэ адзін былы топ-менеджар Белтэлерадыёкампаніі.

За курсам на перацягванне ў эфір АНТ колішняга кіраўніцтва БТ стаіць новы старшыня праўлення тэлеканала Марат Маркаў. Ён таксама перайшоў з БТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?