Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына патлумачыла сваё стаўленне да заўваг і прапаноў да выбарчай сістэмы. Яе меркаванне апублікаванае ў газеце «Рэспубліка».

Лідзія Ярмошына. Фота Сяргея Гудзіліна.

Лідзія Ярмошына. Фота Сяргея Гудзіліна.

— Лідзія Міхайлаўна, а як за апошнія гады мяняліся прэтэнзіі і заўвагі да выбараў у краіне з боку АБСЕ?

— Тут пачаць трэба з таго, што з 2000 года наша выбарчае заканадаўства неаднаразова змянялася, адпаведна, многія заўвагі АБСЕ задаволеныя. Акрамя таго, у АБСЕ таксама мяняюцца практыка і погляды на тыя ці іншыя рэчы. Гэта звязана не толькі з іх стаўленнем да Беларусі, але і з міжнародным вопытам, з сітуацыяй у краінах, дзе адбываюцца пэўныя канфлікты. Больш за тое, многія з рэкамендацый АБСЕ немагчыма выканаць: часам яны проста узаемавыключаюць адзін аднаго.

Акрамя таго, АБСЕ не заўсёды ўлічвае мясцовыя традыцыі. Напрыклад, яны па-ранейшаму разглядаюць усе выбарчыя працэсы з пункту гледжання ўдзелу партыяў, а ў нас мажарытарная выбарчая сістэма і партыі маргінальныя, яны мала ўдзельнічаюць у выбарах і не ўплываюць на іх вынікі. Нашы партыі больш ствараюць шум, а не ўплываюць на выбаршчыкаў.

Або ўзяць хоць бы такое паняцце, як «карупцыя». Мы заўсёды лічылі, што ў палітыцы карупцыя — гэта нейкія няўлічаныя грошы, а яны зараз называюць карупцыяй перш за ўсё ўмяшальніцтва дзяржорганаў ў выбарчы працэс. Вядома, мы з гэтым ніколі не пагодзімся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0