15 снежня ў Баранавічах распачалі крымінальную справу ў дачыненні да 69-гадовага мужчыны за нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў сваёй 31-гадовай дачцэ, паведамілі tut.by у прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Канфлікт паміж бацькам і дачкой адбыўся 16 кастрычніка. Па версіі праваахоўнікаў, падвыпілы пенсіянер у сваёй кватэры збіў чайнікам і рондалем сваю дачку. Эксперты вызначылі, што траўмы, атрыманыя ахвярай, адносяцца да лёгкіх цялесных пашкоджанняў.

Па выніках праведзенай міліцыяй праверкі міжраённая пракуратура распачала крымінальную справу. Санкцыя артыкула прадугледжвае грамадскія або папраўчыя работы, штраф ці арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0