Фільм «У асабістую прастору ўваход забаронены» пазіцыянуецца як рамантычная камедыя. Сцэнар Аляксандра Бутар пісала ў суаўтарстве з Юліяй Гірэль. 

У фільме здымаюцца ўжо вядомыя беларускаму гледачу акцёры Сяргей Жбанкоў і Ганна Палупанава, а таксама маладая змена — Эрык Абрамовіч (Новы драматычны тэатр) і Любоў Клок (Дзяржаўны тэатр лялек).

Галоўныя ролі атрымалі Сцяпан Ляткоўскі і Кацярына Самойла, для іх гэта дэбют у вялікім кіно.

Пра што

Жыццё здольнага, але закамплексаванага праграміста Макса выглядае ідэальным. Але бяда ў тым, што Макс — жудасны перфекцыяніст. Адна нязначная памылка здаецца яму поўным правалам. Макс кідае ўсё і з’язджае. І тут жыццё падкідвае яму лёсавызначальную сустрэчу з Машай, што пераварочвае яго свет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?