Калі скарыстацца паралеллю з аднаго вядомага анекдота, то сярэдняя фінансавая тэмпература па агульнаеўрапейскім шпіталі сёлета склала 13 937 еўраў. Столькі грошай у год застанецца сёлета ў кішэні сярэднестатыстычнага жыхара нашага кантыненту пасля адлічэння ўсіх падаткаў і збораў, паведамляе gfk.

Інфаграфіка — gfk

Інфаграфіка — gfk

Але сярэднія лічбы — далёкія ад рэальнага раскладу: у Еўропе знайшлося 17 краін, дзе людзі зарабляюць у пераліку на купчую здольнасць болей за гэтую сярэднюю — і 25, дзе зарабляюць меней.

Узначальвае еўрапейскі топ-3 маленькі Ліхтэнштэйн. Ягоныя 38 тысяч жыхароў у сярэднім зарабляюць па 63 200 еўраў. На другім месцы — Швейцарыя — 42 142 еўра. На трэцім — трохсоттысячная Ісландыя — 33 399 еўраў.

З нашых суседзяў да сярэднееўрапейскай набліжаюцца толькі жыхары сталічных рэгіёнаў Польшчы, Літвы і Латвіі. А вось трыма найбяднейшымі краінамі Еўропы традыцыйна сталі Беларусь, Малдова і Украіна.

Найлепей за ўсё ўнутрыкантынентальны разрыў у даходах ілюструе розніца паміж першай і апошняй краінаю рэйтынгу: жыхар Украіны зарабляе у год адну шэсцьдзесят шостую таго, што зарабляе жыхар Ліхтэнштэйну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?