Мікрааўтобус збіў дзіця ў Мінску, паведаміла БЕЛТА старшы інспектар Цэнтральнага раёна Мінска Анастасія Радзько.

Аварыя адбылася сёння каля 14.00. «Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля Volkswagen Transporter ехаў па вул.Куйбышава з боку Камуністычнай у напрамку вуліцы Янкі Купалы і збіў хлопчыка 2010 года нараджэння, калі ён пераходзіў праезную частку па-за пешаходным пераходам, - распавяла Анастасія Радзько. — Дзіця шпіталізавана з папярэднім дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені, пералом сцягна, траўмы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0