Тры чвэрці беларусаў, паводле дадзеных нядаўна праведзенага даследавання, не ведаюць ніводнага блогера. Крама «Афістон» вырашыла запоўніць гэты прабел і пазнаёміць суайчыннікаў з творчасцю youtube-знакамітасцяў. Адразу тры самыя папулярныя блогеры краіны сталі «зоркамі» парадыйнага роліка, у якім іх сыгралі вядомыя беларускія акцёры.

Пародыя, знятая ў фармаце стандартнага «влога», мае ўзроставае абмежаванне 35+ і арыентаваная выключна на людзей сярэдняга веку. Вядомых у маладзёжным асяроддзі персанажаў сыгралі самы вядомы беларускі комік, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Яўген Крыжаноўскі, актрыса Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Марыя Пятровіч і заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Суцковер.

Прататыпамі герояў выступілі тры самыя папулярныя і абмяркоўваныя сярод моладзі блогеры: Улад Бумага, Дзіма Ермузевіч і Юлія Гадунова.

У відэа парадыруюцца стандартныя фарматы, якімі блогеры вядомыя. А таксама выкарыстоўваюцца прыёмы здымкі, мантажу і ўставак з папулярных відэа інтэрнэту мінулых гадоў, якія захапляюць падлеткавую аўдыторыю. Акрамя таго, акцёры па-добраму жартуюць з пагоні за хайпам і размаўляюць на маладзёжным слэнгу.

Відэа насычана адсылкамі да найбольш вядомых падзей з жыцця блогераў: 24-гадзіны чэлендж ад Улада Бумагі, абклейка стыкерамі крамы, «згон» акаўнтаў у Інстаграме і асабістыя ўзаемаадносіны паміж імі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0