Процістаянне сілаў, верных кіраўніку так званай «Луганскай народнай рэспублікі», і сілаў міністра ўнутраных спраў гэтага ўтварэння працягваецца ў Луганску.
Паводле дадзеных прадстаўніка МУС Украіны, кіраўнік ЛНР Ігар Плотніцкі ўначы збег у Расею. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбук-акаўнце Арцём Шаўчэнка з дэпартаменту камунікацый МУС у Кіеве.
Напярэдадні увечары ў горад увайшла калона вайскоўцаў з боку Данецка — каля 200 грузавікоў. У горадзе спынілася трансляцыя тэлевізійных каналаў і радыёвяшчанне.
Уваход у горад вайсковай калоны





