У гомельскім СІЗА № 3 памёр грамадзянін Сербіі. Мужчына утрымліваўся пад вартай па абвінавачванні ў махлярстве ў асабліва буйным памеры, піша Tut.by.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, інцыдэнт адбыўся яшчэ 15 лістапада.
Вядома, што памерлы — грамадзянін Сербіі, яму было 54 гады. У СІЗА ён знаходзіўся па абвінавачанні ў махлярстве ў асабліва буйным памеры.
Прычына смерці не называецца. Па дадзеным факце Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.





