Турысты з Украіны звярнулі ўвагу на банэры ў варшаўскім аэрапорце, прысвечаныя Дню незалежнасці.
На тых банэрах тэрыторыя Польшчы ўключае ў сябе тэрыторыі Беларусі, Украіны і Літвы.
Гарады не пазначаныя, але на гэтай карце ў склад Польшчы ўключаныя Брэст, Гродна, Баранавічы, Пінск, Маладзечна і іншыя гарады, ажно да Мікашэвіч.
Адметная гэтая карта таксама тым, што абрысы Польшчы не адлюстроўваюць яе тэрыторыю ў 1918 годзе, як можна падумаць з плаката, а злучаюць у адно заходнія і паўночна-заходнія землі, якія адышлі ад Германіі да Польшчы толькі ў 1945 годзе, і тэрыторыі на ўсходзе, якія ўваходзілі ў склад Польшчы да 1939 года.
Тэрыторыя міжваеннай Польшчы.





