Цэнтр Луганска занялі невядомыя людзі ў вайсковай форме без знакаў адрознення, узброеныя стралковай зброяй і мінамётамі. Пра гэта паведамляе «Новая газета».
Узброеныя людзі не прад'яўляюць ніякіх патрабаванняў, але блакуюць доступ да адміністрацыйных будынкаў. Супрацоўнікі ўрада і Народнага савета самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі (ЛНР) распушчаны па дамах.
Паводле даных «Новай газеты», кіраўнік ЛНР Ігар Платніцкі загадаў узброеным людзям вызваліць горад, аднак яны праігнаравалі загад. Сваю прысутнасць у горадзе яны тлумачаць антытэрарыстычнымі вучэннямі МУС ЛНР. У самым МУС адмовіліся ад каментароў.
«Мы працуем сумесна з супрацоўнікамі «Беркута»», - заявіў адзін з узброеных людзей здымачнай групе.
Кіраўнік Цэнтра па ўзаемадзеянні з грамадскасцю МУС ЛНР Сяргей Калеснікаў не змог пракаментаваць з'яўленне ўзброеных людзей на вуліцах Луганска, спаслаўшыся на адсутнасць інфармацыі.
Ігар Карнет, ТАСС
20 лістапада Ігар Платніцкі адправіў у адстаўку кіраўніка МУС самаабвешчанай рэспублікі Ігара Карнета. Па дадзеных «Новой газеты», Карнет адмовіўся падпарадкоўвацца гэтаму загаду.





