Міністэрства замежных спраў Украіны ў адказ на абвяшчэнне Беларуссю ўкраінскага дыпламата Ігара Скварцова персонай нон-грата ў нашай краіне выслала з Украіны супрацоўніка пасольства Беларусі ў Кіеве.
Пра гэта УНІАН паведаміла прэс-сакратар МЗС Мар'яна Беца.
«У сувязі з інфармацыяй беларускага боку пра абвяшчэнне персонай нон-грата супрацоўніка пасольства Украіны ў Беларусі хацелі б адзначыць, што ўкраінскі бок на аснове прынцыпу ўзаемнасці таксама выслаў беларускага дыпламата з Украіны», - сказала Беца.
Прозвішча гэтага дыпламата і іншыя падрабязнасці яна не паведаміла.
17 лістапада стала вядома, што 25 кастрычніка ў Мінску супрацоўнікі КДБ Беларусі затрымалі ўласнага карэспандэнта «Украінскага радыё» ў Беларусі, былога ўласнага карэспандэнта УНІАН у Мінску Паўла Шаройку.
20 лістапада ў КДБ заявілі, што «каардынацыю дзейнасці разведкі» ўкраінскага журналіста Шаройкі «ажыццяўляў супрацоўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, які дзейнічаў пад прыкрыццём пасады дарадцы пасольства Украіны ў Беларусі».





