Eric Schmidt
Шмідт растлумачыў, што гаворка ідзе пра навінавыя парталы RT (Russia Today) і Sputnik, пры гэтым ён адзначыў, што Google не збіраецца блакаваць гэтыя рэсурсы.
Таксама кіраўнік Alphabet адзначыў, што пры гэтым Google выступае супраць цэнзуры.
Google News — сэрвіс, які займаецца зборам навінаў з прасторы інтэрнэта на тыя тэмы, якія цікавыя канкрэтнаму карыстальніку. Сэрвіс даступны ў якасці мабільных дадаткаў, а таксама праз адпаведны вэб-сайт.
Нагадаем, нядаўна тэлеканал RT быў зарэгістраваны ў ЗША ў якасці замежнага агента. Амерыканскія спецслужбы лічаць, што расейскія ўлады выкарыстоўвалі RT для ўмяшання ў ход прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.





