Пасля ўчорашняга абвалу пад'езда шматпавярховага дома ў Іжэўску Следчы камітэт Расеі завёў справу па артыкуле «Забойства двух і больш асоб, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам». Матывам магла стаць асабістая непрыязнасць, падазраваны затрыманы, паведамляе РБК.

У дачыненні да затрыманага Аляксандра Капытава - сына ўладальніцы кватэры, дзе паводле дадзеных следства знаходзіўся эпіцэнтр выбуху, — завялі справу па ч. 2 арт. 105 КК РФ (забойства двух і больш асоб, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам). Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Следчага камітэта Расіі.

Па версіі следства, матывам злачынства з'явілася асабістая непрыязнасць падазраванага. «У сувязі з тым, што ў следства маюцца сумненні ў псіхічным здароўі Капытава, у бліжэйшы час яму будзе прызначаная судова-псіхіятрычная экспертыза», — сказана ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0