Намеснікам міністра ўнутраных спраў стаў Аляксандр Барсукоў — цяперашні кіраўнік мінскай міліцыі.

Апроч таго, у сувязі з рэарганізацыяй вызваленыя ад пасады два намеснікі міністра ўнутраных спраў. Аляксандр Кобрусеў адказваў за ідэалагічную працу і кадравае забеспячэнне. А Віктар Дубавец застаўся начальнікам Дэпартамента фінансаў і тылу са звальненнем, аднак згубіў статус намесніка міністра.

Аляксандр Барсукоў нарадзіўся 29 красавіка 1965 года. Працуе ў міліцыі з 1985 года. Удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў Чарнобылю, у ваенным канфлікце ў Карабаху.

У 1990 годзе скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя Фрунзэ. Інфармацыя пра вышэйшую адукацыю ў афіцыйнай біяграфіі адсутнічае.

Працаваў следчым у Хойніках і Ветцы, з сярэдзіны 1990-ых у сталічным АМАПе.

У ‎1999 - 2002 на кіруючых пасадах у Цэнтральным РУУС Мінска. Затым камандаваў палком патрульна-паставой службы сталічнай міліцыі, быў намеснікам начальніка УУС Міншчыны.

У сакавіку 2007 года заняў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення аховы правапарадку МУС. У ‎2008 - 2011 гг. - першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС. З лютага па кастрычнік 2011 узначальваў Дэпартамэнт выканання пакаранняў МУС. У ‎2011-2017 — начальнік ГУУС Мінгарвыканкама.

Даваў персанальныя ўказанні на затрыманні ўдзельнікаў акцый пратэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0