Facebook супрацоўнічае з сайтамі па пошуку жылля Apartment List і Zumper. Гандлёвая пляцоўка даступная для карыстальнікаў з ЗША, Канады, Мексікі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Чылі, а таксама 18 краін Еўропы.

Беларусь і яе суседзі ў гэты спіс пакуль не ўваходзяць, але, як гэта звычайна бывае, рана ці позна новыя магчымасці даходзяць і да нас. 

Сэрвіс для арэнды жылля прадстаўлены на ўнутранай гандлёвай пляцоўцы Marketplace, якая была запушчаная «Фэйсбукам» у кастрычніку 2016 года для таго, каб карыстальнікам было лягчэй шукаць тавары і паслугі. Сістэма паказвае карыстальнікам спіс тавараў і паслуг, якія знаходзяцца побач з імі. Нядаўна Facebook дадаў у Marketplace магчымасць продажу аўто ад прыватных асоб і дылераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?