27 кастрычніка апоўначы выратавальнікам паступіла паведамленне аб моцным задымленні ў цэху па вытворчасці мэблі на вуліцы Вясёлай ў Гродне, паведамляе прэс-служба МНС.

Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, адкрытым полымем гарэў цэх па вытворчасці мэблі. У момант загарання ўнутры памяшкання нікога не было.

Пажар удалося лакалізаваць у 00.23, цалкам згасілі яго да гадзіны ночы.

У выніку агнём знішчаны дах на плошчы 1200 кв.м., а таксама маёмасць, якая знаходзіцца ўнутры. Пацярпелых няма.

Прычына высвятляецца. Разгляданыя версіі - падпал і кароткае замыканне электраправодкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0