Лідар расійскіх камуністаў Генадзій Зюганаў пракаментаваў прапанову тэлевядучай Ксеніі Сабчак прыбраць цела Уладзіміра Леніна з Краснай плошчы ў Маскве.

«Трагічна для краіны, калі з'яўляюцца Ксеніі і ім падобныя, якія не паважаюць волю вялікай краіны. На жаль, з'яўляюцца малапісьменныя людзі, якія ўносяць прапанову напярэдадні вялікага свята. Акрамя агіднасці і хамства я ў гэтым нічога не бачу. Яны не паважаюць ні сваю краіну, ні сваіх продкаў. Што тычыцца Ксеніі Сабчак, якая адкрыта сказала, што Расія — краіна генетычных падонкаў, то вось яна і пачынае з прапаноў аб варварстве на Краснай плошчы», — заявіў Зюганаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0