Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распавёў, чаму ён адмовіўся ад ужывання алкаголю і тытуню, паведамляе CNN.
«У мяне быў брат, Фрэд. Выдатны хлопец, самы прыгожы хлопец, выдатны чалавек, нашмат лепшы за мяне. Але ў яго была праблема. У яго была праблема з алкаголем, і ён казаў мне: «Не пі, не пі ». Ён быў значна старэйшы, і я слухаў яго, і паважаў яго», — сказаў Трамп.
Ён адзначыў, што прыслухаўся да парады брата і вырашыў не дакранацца да алкаголю і тытуню.
Фрэд Трамп — адзін з братоў амерыканскага прэзідэнта. Ён пакутаваў на алкагалізм большую частку свайго жыцця і памёр у 1981 годзе ва ўзросце 43 гадоў.





