Дакумент, здабыты агенцтвам Ройтэрз.

Дакумент, здабыты агенцтвам Ройтэрз.

Сяргея Паддубнага пахавалі ў ягонай роднай вёсцы каля Растова-на-Доне. Ягоныя сваякі расказваюць, што ён служыў кантрактнікам у Сірыі. У пасведчанні аб смерці гаворыцца, што ён загінуў у правінцыі Хомс 28 верасня гэтага года.

Журналісты Ройтэрз збіралі сведчанні пра расійскіх вайскоўцаў, што паклалі галовы ў Сірыі. Паводле афіцыйных звестак расійскага Мінабароны, за гэты год там загінулі 16 грамадзян Расіі. Аднак журналістам удалося адшукаць 26 пахаванняў людзей, чые сваякі прызналіся, што іх родныя страцілі жыццё ў Сірыі.

Паддубны звярнуў асаблівую ўвагу расследавацеляў, бо ў гэтым выпадку сваякі ім паказалі пасведчанне аб смерці. Нумар 131 на ім азначае, што гэта 131-е такое пасведчанне, выдадзенае расійскім пасольствам у Дамаску ў 2017 годзе, сцвярджаюць журналісты.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, у Сірыі аперацыю ажыццяўляюць толькі расійскія Паветраныя сілы, а таксама дзейнічаюць расійскія ваенныя дарадцы. Незалежныя эксперты называюць такую інфармацыю хлуснёй і сцвярджаюць, што там пад выглядам байцоў прыватнага ваеннага агенцтва знаходзяцца прафесійныя расійскія вайскоўцы. У прыватнасці, Расія прызнала гібель аднаго з генералаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?