Аляксандр Лукашэнка наведвае Аб'яднаныя Арабскія Эміраты з рабочым візітам, паведамілі ў яго прэс-службе.
Афіцыйная частка — перамовы наконт беларуска-эмірацкіх праектаў і сустрэчы з мясцовымі бізнэс-коламі.
Падпісана дамова, паводле якой Фонд развіцця прадпрымальніцтва імя Халіфы пазычыць Банку развіцця Беларусі каля $25 мільёнаў.
«Акрамя таго, улічваючы сяброўскі характар узаемаадносін, з боку кіраўніцтва ААЭ атрыманае запрашэнне ў адрас Аляксандра Лукашэнкі традыцыйна некалькі дзён пагасцяваць у краіне», — адзначае прэс-служба.





