Еўрасаюз вылучыў 500 тысяч еўра на рэканструкцыю гарадскога стадыёна ў Шчучыне, паведамляе grodnonews.by.

Раён выйграў чарговы грант Еўрасаюза ў рамках праекта «Трансгранічныя цэнтры дыялогу культур Польшчы, Беларусі і Украіны». З 360 прадстаўленых праектаў былі зацверджаныя толькі сямнаццаць, у тым ліку і праект аддзела адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама.

«Згодна з распрацаваным праектам, наш гарадскі стадыён, уведзены ў эксплуатацыю ў 1993-м і часткова рэканструяваны ў 2015-м, у найбліжэйшыя два гады чакаюць грандыёзныя перамены. Для наведвальнікаў будзе ўсталявана больш за 3200 новых пластыкавых сядзенняў, над глядацкімі трыбунамі змантаваны спецыяльны воданепранікальны навес, унутры будынка цалкам замененыя інжынерныя камунікацыі. Зменяцца душавыя і санвузлы, трэнерскія, распранальні, і іншыя бытавыя памяшканні, з'явіцца новая мэбля. Таксама плануем добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю. Заўзятараў парадуе лічбавы экран памерам 6 на 3 метры каля футбольнага поля», — распавёў галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама Іван Гваздоўскі.

Плануецца, што «Алімп» пасля рэканструкцыі стане не толькі спартыўным, але і культурна значным аб'ектам: разам з міжнароднымі спаборніцтвамі тут будуць праходзіць канцэрты творчых калектываў. Спецыяльна для гэтых мэтаў плануецца набыць вялікую разборную сцэну і магутнае гукавое ўзмацненне агульным коштам 60000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0