Напярэдадні Хэлаўіна, 30 кастрычніка, выдавецтва «Галіяфы» правядзе прэзентацыю кнігі «Князь-ваўкалак» Максіма Кутузава.
«Князь-ваўкалак» — фэнтэзійна-прыгодніцкі раман, у якім галоўны герой — сярэднявечны князь, які мае незвычайную здольнасць — ператварацца ў ваўка. На працягу кнігі чытач назірае, як малады і маладасведчаны кіраўнік вялікай дзяржавы спрабуе сумяшчаць асабістае жыццё і дзяржаўныя абавязкі. Людзі звычайна думаюць, што жыццё князя прыемнае і бесклапотнае. Аднак ці яно такое на самай справе?
На прэзентацыі аўтар беларускага фэнтэзі Максім Кутузаў зачытае ўрывак з кнігі, адкажа на пытанні чытачоў, дасць аўтографы, распавядзе пра кнігу і творчыя планы.
Сустрэча адбудзецца 30 кастрычніка ў 19:00 у кнігарні «Галіяфы» (Няміга, 3, цокальны паверх, бокс 66). Пазнаёміцца з кнігай можна тут ці ў краме «Галіяфаў». Дарэчы, у гонар Хэлаўіна на гэтую кнігу дзейнічае зніжка 10%.





