26 кастрычніка ў прыёмнае аддзяленне Рэчыцкай раённай бальніцы, з дыягназам атручэнне медыцынскімі прэпаратамі была дастаўлена дзесяцімесячная дзяўчынка, паведамляе «Дняпровец».
Следча-аператыўная група ўстанавіла, што ў момант здарэння мама і тата толькі на некалькі хвілін пакінулі дзіця ў спальні, а самі выйшлі на кухню. У гэты час дзяўчынка ўзяла з падлогі ёмістасць з таблеткамі і праглынула некалькі.
На шчасце, бацькі своечасова пабачылі гэта, мама дастала з рота дзіцяці чатыры таблеткі і выклікала хуткую дапамогу.
Дзяўчынка знаходзіцца пад наглядам дактароў.
Па версіі следчых таблеткі з падваконніка на падлогу скінула кошка, а бацькі проста не заўважылі гэтага.





