ТАСС

ТАСС

Ваенна-палітычнае становішча ля заходняй мяжы Расіі застаецца напружаным і мае тэндэнцыю да абвастрэння, заявіў у пятніцу на пасяджэнні калегіі Мінабароны РФ міністр Сяргей Шайгу, піша ТАСС.

Паводле яго слоў, у Прыбалтыцы і Польшчы разгорнутыя чатыры шматнацыянальныя батальённыя тактычныя групы НАТА агульнай колькасцю да 5 тыс. вайскоўцаў. Акрамя таго, у Польшчы і Германіі дыслакуюцца бранятанкавая брыгада і брыгада армейскай авіяцыі Сухапутных войскаў ЗША. Таксама ў краінах Усходняй Еўропы вядуцца працы па разгортванні элементаў сістэмы ПРА ЗША, нагадаў Шайгу.

«Растуць інтэнсіўнасць і маштабы мерапрыемстваў аператыўна-баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл краін - членаў блока паблізу нашых межаў. Толькі за апошнія тры месяцы на тэрыторыі Усходняй Еўропы і Балтыі прайшло больш за 30 вучэнняў», - дадаў міністр.

Войскі Заходняй ваеннай акругі да канца 2017 года атрымаюць больш за 1,8 тыс. адзінак новай і мадэрнізаванай тэхнікі, паведаміў міністр абароны.

«Вялікая ўвага надаецца забеспячэнню войскаў сучасным узбраеннем, ваеннай і спецыяльнай тэхнікай. Да канца года яны атрымаюць больш за 1,8 тыс. адзінак новай і мадэрнізаванай тэхнікі, пастаўкі якой сінхранізаваныя з будаўніцтвам інфраструктуры для яе захоўвання і абслугоўвання», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0