Мужчына страціў працу пасля таго, як відэа разыйшлося па сацсетках.
На запісе відаць, як мужчына б’е нагой кацяня. Высветлілася, што гэта быў супрацоўнік патрульна-паставой службы, прапаршчык міліцыі. Калі пра яго ўчынак даведаліся ў міліцыі, справа скончылася звальненнем.
«Органамі ўнутраных спраў праведзена праверка па гэтым факце. Было высветлена, што непрыстойны ўчынак здзейсніў супрацоўнік полацкай міліцыі. У выніку праверкі кіраўніцтвам прынята рашэнне аб яго звальненні ў сувязі са здзяйсненнем правіны, якая дыскрэдытуе званне супрацоўніка органаў унутраных спраў», — паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.
Акрамя таго, па факце жорсткага абыходжання з жывёлай распачаты адміністрацыйны працэс.





