Гомельскі таксіст за садзейнічанне нелегальным мігрантам страціў аўтамабіль і волю, паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце.

Уступіў у законную сілу прысуд суда Гомельскага раёна ў дачыненні да 24-гадовага грамадзяніна Беларусі, які аказаў садзейнічанне ў незаконнай міграцыі.

«У маі гэтага года да жыхара Гомеля — кіроўцы таксі — з просьбай аб дапамозе ў незаконным перасячэнні беларуска-ўкраінскай мяжы звярнуліся двое грамадзян Бангладэш. Просьба падмацоўвалася грашовай узнагародай. Малады чалавек пагадзіўся падвезці замежнікаў да дзяржаўнай мяжы. Больш за тое, ён паказаў ім кірунак руху і параіў аптымальны маршрут руху ва Украіну, — распавялі ў Дзяржпамежкамітэце. — У выніку сумесных дзеянняў памежнікаў Беларусі і Украіны няўдачлівыя мігранты, а таксама кіроўца таксі былі затрыманыя».

Грамадзяне Бангладэш прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне мяжы), 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму), 23.55 (парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства) КоАП Беларусі. Наступныя 5 гадоў ім будзе забаронены ўезд у Беларусь.

Таксіст панёс больш суровае пакаранне. Ён прызнаны вінаватым па ч. 1. арт. 371-1 КК (арганізацыя незаконнай міграцыі). Яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады. Аўтамабіль канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0