На аўтабане паблізу Франкфурта адбылося ДТЗ, праз якое разбілася каля 30 тысяч бутэлек піва, паведамляюць нямецкія СМІ.

Аварыя адбылася з-за таго, што кіроўца легкавога аўто не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў фуру, якая перавозіла піва. У выніку на дарозе апынуліся 1,5 тысячы скрынак пеннага напою.

Для ўборкі ад разбітага шкла дарогу прыйшлося перакрыць на некалькі гадзін. Кіроўцы былі дастаўленыя ў клініку для агляду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0