Як паведамляе Белстат, па стане на 1 кастрычніка 2017 года колькасць насельніцтва Мінска склала 1 974 100 чалавек.
Ілюстрацыйны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна.
Другі квартал запар гэтая лічба скарачаецца. Прычым калі за красавік-чэрвень колькасць мінчукоў зменшылася на 300 чалавек, то за ліпень-верасень — ужо на 1700 чалавек.
Папярэдні раз насельніцтва Мінска скарачалася па выніках Другой сусветнай вайны.
Насельніцтва Мінска па гадах
1940 год — 256 тысяч
1950 год — 274 тысячы
1960 год — 539 тысяч
1970 год — 916 тысяч
1980 год — 1,3 мільёна
1990 год — 1,62 мільёна
2000 год — 1,68 мільёна
2010 год — 1,84 мільёна
…2017 год — 1,97 мільёна





